Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/10/758209_758210/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 06:46
10.02.2015 22:02 Палітыка

Парашэнка: Заўтрашняя сустрэча ў Мінску — адзін з апошніх шансаў аб'явіць безумоўнае спыненне агню і адвесці цяжкую артылерыю

Мінск, 10 лютага. "Заўтрашняя сустрэча ў Мінску — адзін з апошніх шансаў аб'явіць безумоўнае спыненне агню і адвесці цяжкую артылерыю", — заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 10 лютага ў Кіеве на сустрэчы з міністрам замежных спраў Іспаніі Хасэ Мануэлем Гарсія-Маргальё-і-Марфілем.

Паводле слоў Парашэнкі, якія прыводзіць яго прэс-служба, немагчыма дасягнуць прагрэсу ва ўрэгуляванні сітуацыі, калі пастаянна адбываюцца ракетныя абстрэлы, такія, як у аўторак у Краматорску, што за 45 км ад зоны баявых дзеянняў.

Парашэнка адзначыў цесную каардынацыю намаганняў Украіны з Германіяй і Францыяй па падрыхтоўцы і правядзенні саміта ў "нармандскім фармаце" ў Мінску.

Кіраўнік МЗС Іспаніі паведаміў, што яго краіна выступае за адзінства Еўрапейскага саюза ў пытанні салідарнасці з Украінай.

"Вы можаце на нас разлічваць. Мы ніколі не прызнаем ніякіх дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі вашай дзяржавы", — заявіў іспанскі міністр.

Сёння вечарам у Мінску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе (Украіна—АБСЕ—Расія) з удзелам сепаратыстаў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН