Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/10/by_media_apostraf/
Дата раздрукоўкі: 16.06.2021 16:58
10.02.2015 13:06 Відэа, Грамадства

Лаўрэат "Залатога апострафа" Мікіта Найдзёнаў: Калі ты пішаш — гэта праўда — ты не можаш не пісаць

9 лютага ў Мінску адбылося ўручэнне літаратурнай прэміі "Залаты апостраф" за найлепшыя публікацыі ў часопісе "Дзеяслоў".

Лаўрэаты вызначаныя ў некалькіх намінацыях. У катэгорыі "Проза" пераможцам стаў Сяргей Дубавец з творам "Вайна і мір. Справаздача", у намінацыі "Паэзія" — Людка Сільнова, найлепшым дэбютантам прызнаны 24-гадовы паэт Мікіта Найдзёнаў. Прэміяй за высокі творчы ўнёсак у сучасную беларускую літаратуру адзначаны Ніл Гілевіч.

Мікіта Найдзёнаў, пераможца ў намінацыі "Дэбют": "Больш за ўсё ў мяне стаіць пытанне на тэму кахання. Гэтым я натхняюся. Я пішу не для прэміі, а таму, што пішацца. І, безумоўна, мне прыемна, што мае вершы ўбачаць тыя людзі, на вершах якіх я сам рос. Мне было б вельмі цікава, каб тыя паэты, якіх я сам чытаў, яны таксама заўважылі мяне, прычым не як зялёнага пачаткоўцу, а паставіліся да мяне як да новай плыні ў беларускай літаратуры. Я вершы пішу не першы год, я перамагаў не на адным літаратурным спаборніцтве. Але гэта не галоўнае. Галоўнае — тое, што нехта чытае твае вершы, ты сваімі вершамі трапляеш у кагосьці. Калі ты пішаш — гэта праўда — ты не можаш не пісаць. Не дзеля "краснага слаўца" або для Сяргея Дубаўца, а ты пішаш таму, што табе ёсць што сказаць".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239