Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/11/758235/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 07:03
11.02.2015 09:30 Палітыка

Прадстаўнікі сепаратыстаў перадалі ўдзельнікам кантактнай групы прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе

Мінск, 11 лютага. Прадстаўнікі самаабвешчаных данецкай і луганскай "народных рэспублік" перадалі ўдзельнікам трохбаковай кантактнай групы свой праект дакумента па ўрэгуляванні сіутацыі ў Данбасе.

Як паведаміў журналістам прадстаўнік ДНР Дзяніс Пушылін, дакумент уключае комплекс мер як ваеннага, так і палітычнага характару. Паводле яго слоў, бакі ўзялі дакумент на вывучэнне і пасля перапынку працягваюць яго абмеркаванне. "Калі перапынак закончыцца, мы не ведаем", — сказаў ён.

Прадстаўнік ЛНР Уладзіслаў Дзяйнега заявіў, што "стабільны мір немагчымы без палітычнага рашэння". Ён зазначыў, што раней ужо заключаліся пагадненні аб спыненні агню, але з-за адсутнасці палітычнай волі яны парушаліся.

Перамовы кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) з удзелам сепаратыстаў пачаліся ў Мінску 10 лютага ў 21 гадзіну. Перапынак быў аб'яўлены праз дзве гадзіны. Удзельнікі пасяджэння раз'ехаліся.

Ад поспеху перамоў залежыць намечаная на 11 лютага ў беларускай сталіцы сустрэча лідараў Украіны, Германіі, Францыі і Расіі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН