Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/11/758240_758241/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 07:30
11.02.2015 09:50 Палітыка

Абама заявіў Пуціну пра неабходнасць выканання мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 11 лютага. Пра неабходнасць мірнага ўрэгулявання сітуаці ва Украіне на аснове мінскіх дамоўленасцяў заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама 10 лютага ў тэлефоннай размове са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.

Паводле слоў Абамы, якія прыводзіць прэс-служба Белага дома, калі Расія працягне свае агрэсіўныя дзеянні ва Украіне, у тым ліку шляхам адпраўкі войскаў і зброі, а таксама фінансавання сепаратыстаў, яе страты будуць узрастаць.

Прэзідэнт ЗША пазваніў Пуціну ў сувязі з эскалацыяй насілля на ўсходзе Украіны і "пастаяннай падтрымкай Расіі мясцовых сепаратыстаў". Абама зноў заявіў пра падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і выказаў занепакоенасць павелічэннем колькасці ахвяр. Амерыканскі лідар падкрэсліў важнасць таго, што ў Пуціна ёсць магчымасць абмеркаваць сітуацыю з лідарамі Украіны, Германіі і Францыі, каб прыйсці да мірнага вырашэння канфлікту (11 лютага ў Мінску. — БелаПАН.).

Прэс-служба Крамля пра званок Абамы пакуль нічога не паведаміла.

10 лютага адбылася тэлефонная размова Барака Абамы і прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Бакі заявілі пра неабходнасць спынення агню ў Данбасе, мірнага ўрэгулявання сітуацыі на аснове мінскіх дамоўленасцяў і выканання Расіяй сваіх абавязацельстваў у адпаведнасці з гэтымі дакументамі. Парашэнка і Абама дамовіліся аб "цеснай каардынацыі далейшых крокаў пасля сустрэчы ў "нармандскім фармаце" ў Мінску", паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН