Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/11/758255_758256/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:30
11.02.2015 09:57 Палітыка

Генсек ААН разлічвае на поспех мінскай сустрэчы ў "нармандскім фармаце"

Мінск, 11 лютага. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун спадзяецца, што запланаваныя на 11 лютага ў Мінску сустрэчы па Украіне ўвянчаюцца поспехам, паведамляе Цэнтр навінаў ААН.

"Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун прывітаў інтэнсіўныя дыпламатычныя намаганні, закліканыя забяспечыць трывалае і доўгатэрміновае спыненне агню на ўсходзе Украіны і рэалізацыю мінскіх дамоўленасцяў", — заявіў прэс-сакратар ААН на брыфінгу ў Нью-Ёрку.

Пан Гі Мун выказаў надзею, што сустрэча на высокім узроўні ў "нармандскім фармаце", а таксама перамовы трохбаковай кантактнай групы прывядуць да таго, што бакі пацвердзяць свае абавязацельствы спыніць гэты разбуральны канфлікт на аснове павагі да суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

11 лютага ў Мінску павінна прайсці сустрэча лідараў Украіны, Германіі, Францыі і Расіі. Іх прыезд залежыць ад поспеху перамоў трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) з удзелам сепаратыстаў. Гэтыя перамовы пачаліся позна вечарам 10 лютага і прадоўжыліся дзве гадзіны. Бакі сустрэнуцца зноў у сераду, пасля вывучэння прадстаўленых сепаратыстамі прапаноў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН