Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/11/758309_758310/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:10
11.02.2015 14:06 Палітыка

Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе яшчэ не пачалося, удакладнілі ў МЗС

Мінск, 11 лютага. Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе ў комплексе "Дыпсэрвіс-Хол" у Мінску яшчэ не пачалося, паведамілі БелаПАН у МЗС Беларусі.

Раней, нагадаем, крыніца, блізкая да перамоўнага працэсу, паведамляла, што ўдзельнікі групы сёння раніцай аднавілі перамовы пасля абвешчанага напярэдадні вечарам перапынку.

Украіну ў складзе групы прадстаўляе былы прэзідэнт краіны Леанід Кучма, Расію — пасол РФ у Кіеве Міхаіл Зурабаў, АБСЕ — Хайдзі Тальявіні, самаабвешчаныя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі — Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дзяйнега.

Пасяджэнне кантактнай групы пачалося ў Мінску 10 лютага ў 21.00. Праз дзве гадзіны быў абвешчаны перапынак. Пасля перамоў Пушылін паведаміў, што яны з Дзяйнегам перадалі ўдзельнікам групы свой праект дакумента па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, які ўключае комплекс мер ваеннага і палітычнага характару. Бакі ўзялі дакумент на вывучэнне і пасля перапынку працягнуць яго абмеркаванне, сказаў Пушылін.

Уладзіслаў Дзяйнега ў сваю чаргу заявіў, што "стабільны мір немагчымы без палітычнага рашэння". Ён адзначыў, што раней ужо заключаліся пагадненні аб спыненні агню, але з-за адсутнасці палітычнай волі яны парушаліся.

Іншыя ўдзельнікі перамоў адмовіліся гутарыць з журналістамі.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН