Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/11/758334_758349/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:25
11.02.2015 14:52 Палітыка

Сёння ў Мінску можа адбыцца двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Пятром Парашэнкам

Мінск, 11 лютага. 11 лютага ў Мінску можа адбыцца двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Пятром Парашэнкам, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА. Не выключана таксама, што ў межах саміту "нармандскай чацвёркі" пройдуць і іншыя двухбаковыя сустрэчы.

Паведамляецца таксама, што сёння адбылася тэлефонная гутарка Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Суразмоўцы абмеркавалі арганізацыйна-тэхнічныя пытанні падрыхтоўкі саміту "нармандскай чацвёркі" па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. "Абмеркаваны асноўныя змястоўныя моманты дакумента, які прапрацоўваецца цяпер на ўзроўні дэлегацый і будзе вынесены на разгляд лідараў Германіі, Расіі, Украіны і Францыі", — паведамляе БелТА.

Перамовы лідараў Украіны, Германіі, Расіі і Францыі павінны прайсці сёння ў Мінску. Чакаецца, што сустрэча пачнецца не раней за 18.00. Усе ўдзельнікі саміту пацвердзілі свой прыезд у Мінск.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН