Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/11/758357_758366/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 06:49
11.02.2015 15:42 Палітыка

Кіраўнік МЗС РФ: Пытанне аб кантролі над украінска-расійскай мяжой не можа быць пастаўлена ў аснову на перамовах па Украіне

Мінск, 11 лютага. Масква сумняваецца, што пытанне аб кантролі над украінска-расійскай мяжой можа быць пастаўлена ў аснову на перамовах па Украіне. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў 11 лютага на прэс-канферэнцыі ў Маскве, паведамляе РИА Новости.

"Калі цяпер, калі ідуць баявыя дзеянні, ёсць жаданне паставіць на першае месца пытанні аднаўлення кантролю ўкраінскай улады над мяжой на ўсім яе працягу паміж Украінай і Расіяй, то на тых участках, якія кантралююцца апалчэннем, трэба дамаўляцца з ДНР і ЛНР", — сказаў ён.

"У разгар баявых дзеянняў, калі робяцца спробы з боку ўкраінскіх улад палепшыць сваё становішча на зямлі, мабыць, каб выкарыстоўваць гэта на мінскай сустрэчы, я не бачу, як могуць прадстаўнікі Луганска і Данецка пагадзіцца на тое, што кантроль над мяжой павінен быць адноўлены ў якасці самага галоўнага пункта і папярэдняй умовы ўсяго астатняга. Але такую спробу мы назіраем, на жаль", — адзначыў Лаўроў.

Паводле меркавання кіраўніка МЗС РФ, для дасягнення поспеху на перамовах па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу "галоўнае — выконваць мінскія дамоўленасці".

Лаўроў адзначыў, што ў мінскіх дамоўленасцях гаворыцца "пра неабходнасць забеспячэння заканадаўчым шляхам асаблівага статусу гэтых тэрыторый на Данбасе, пра неабходнасць давання гарантый бяспекі ўсім органам улады, якія будуць там абраныя". Таксама, паводле яго слоў, у дамоўленасцях "гаворыцца пра неабходнасць амністыі і спынення пераследу ўсіх удзельнікаў падзей на паўднёвым усходзе Украіны".

"І ў мінскіх жа дамоўленасцях згадваецца пра неабходнасць наладжвання эканамічных сувязяў паміж Данбасам і астатняй тэрыторыяй Украіны. Замест гэтага мы назіраем эканамічную блакаду, адсячэнне Данбаса ад зоны грыўны. Назіраем устанаўленне нейкага кантролю на дарогах, што вядуць з Данбаса на астатнія ўкраінскія тэрыторыі. Спроба, прама кажучы, эканамічнага і сацыяльнага ўдушэння паралельна са спробай ваеннага падаўлення гэтых тэрыторый", — сказаў Лаўроў.

Пры гэтым ён адзначыў, што "ў такіх умовах аддаць яшчэ і расійскую частку мяжы — значыць, адрэзаць сябе нават і ад гуманітарнай дапамогі і дазволіць сябе акружыць".

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН