Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/11/758442_758443/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:23
11.02.2015 20:27 Палітыка

Парашэнка: Мірны працэс ва Украіне ўсе звязваюць з Мінскам

Мінск, 11 лютага. "Сёння мірны працэс ва Украіне ўсе звязваюць з Мінскам, і я спадзяюся, што і сённяшняя сустрэча будзе адпавядаць найлепшым чаканням", — заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 11 лютага ў Мінску падчас кароткай гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам перад пачаткам саміту ў нармандскім фармаце.

"Сёння мірны працэс звязваюць з мінскім пратаколам ад 5 верасня і мінскім мемарандумам ад 19 верасня", — дадаў Парашэнка, словы якога прыводзіць яго прэс-служба.

Украінскі лідар перакананы, што ад мінскай сустрэчы "нармандскай чацвёркі" ўвесь свет чакае, ці пойдзе сітуацыя шляхам дээскалацыі, спынення агню і вываду войскаў.

Парашэнка падзякаваў Лукашэнку "за яго асабісты ўдзел і неабыякавасць да мірнага працэсу ва Украіне". "Вы зрабілі ўсё магчымае", — сказаў ён.

У сваю чаргу Лукашэнка выказаў падзяку за давер Беларусі і яе народу. "Гэта дарагога каштуе, і мы зробім усё, каб ва Украіне быў мір і спакой", — сказаў беларускі кіраўнік. Ён падкрэсліў, што Беларусь выканала ўсе свае абавязацельствы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН