Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/11/758455_758456/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:19
11.02.2015 21:10 Палітыка

Прэс-сакратар урада ФРГ: Візіт Меркель у Мінск — слабы прамень надзеі, але не больш за гэта

Мінск, 11 лютага. Візіт Ангелы Меркель у Мінск — слабы прамень надзеі, але не больш за гэта, заявіў 11 лютага прэс-сакратар урада Германіі Штэфэн Зайберт.

"Невядома, ці будзе дасягнуты вынік. Але, нягледзячы на ўсю няпэўнасць, гэта ініцыятыва ў інтарэсах людзей, якія пакутуюць на ўсходзе Украіны", — сказаў Зайберт, словы якога прыводзіць прэс-служба ўрада ФРГ.

Разам з Меркель у Мінск прыбыў міністр замежных спраў Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Вечарам у сераду на перамовы аб урэгуляванні сітуацыі ў Данбасе прыбылі лідары Украіны, Германіі, Францыі і Расіі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН