Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/11/eu_758351_758352_758358/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:45
11.02.2015 15:17 Палітыка

Парашэнка: За час працы на пасадзе прэзідэнта ў мяне, напэўна, не было і не будзе больш важнай сустрэчы, чым сёння ў Мінску

Мінск, 11 лютага. Украіна і Еўрасаюз на саміце "нармандскай чацвёркі" 11 лютага ў Мінску будуць настойваць на безумоўным спыненні агню на ўсходзе Украіны, заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на сённяшнім пашыраным пасяджэнні ўрада.

"Магу вас запэўніць, што Украіна і Еўрапейскі саюз выступяць з адзінай пазіцыяй на мінскім саміце. Мы будзем гаварыць у адзін голас, і ключавая пазіцыя — мы адзначаем і настойваем: нам неабходнае безумоўнае, без якіх-небудзь папярэдніх патрабаванняў, спыненне агню", — цытуе Парашэнку агенцтва УНІАН.

Сёння, магчыма, найбольш важная дата ў гісторыі Украіны, падкрэсліў украінскі лідар. "І магу сказаць, што за час працы на пасадзе прэзідэнта ў мяне, напэўна, не было і не будзе больш важнай сустрэчы, чым сённяшняя ў Мінску. І ўсе вы разумееце, што ад вынікаў саміту будзе залежаць, ці ўдасца нам спыніць агрэсара дыпламатычным шляхам або мы будзем пераходзіць на зусім іншы рэжым", — заявіў Парашэнка. Пры гэтым ён назваў сябе "прэзідэнтам міру".

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН