Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758522_758523/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:11
12.02.2015 09:14 Палітыка

МЗС Германіі: Перамовы ў Мінску ідуць няпроста, Штайнмаер адклаў візіт у Бразілію

Мінск, 12 лютага. Перамовы ў Мінску ідуць няпроста, паведаміла Міністэрства замежных спраў Германіі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Твітар". Па гэтай прычыне кіраўнік ведамства Франк-Вальтэр Штайнмаер, які знаходзіцца ў беларускай сталіцы, адклаў візіт у Бразілію.

Штайнмаер прыбыў на перамовы ў "нармандскім фармаце" разам з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Перамовы ў мінскім Палацы незалежнасці аб урэгуляванні сітуацыі ў Данбасе пачаліся вечарам 11 лютага і дагэтуль працягваюцца.


Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН