Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758537_758538/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:13
12.02.2015 10:13 Палітыка

Крыніца: Праект дакумента па Украіне перададзены кантактнай групе

Мінск, 12 лютага. Кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне атрымала дакумент, распрацаваны лідарамі краін — удзельніц "нармандскага фармату", на разгляд і візіраванне.

"Дакумент быў перададзены на разгляд і візіраванне кантактнай групе", — паведаміла РІА Новости крыніца, блізкая да працэсу перагавораў.

Лідары "нармандскай чацвёркі" ў Мінску вядуць перамовы аб украінскім урэгуляванні на працягу ўжо больш за паўсутак.

Лідары Расіі, Украіны, Германіі і Францыі пачалі сустрэчу напярэдадні каля 20 гадзін у вузкім складзе. Праз дзве гадзіны яны выйшлі для фатаграфавання, а пасля працягнулі перамовы ў пашыраным складзе. Яшчэ праз пэўны час кіраўнікі дзяржаў вярнуліся да кантактаў у вузкім складзе.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН