Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758546_758547/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2018 08:18
12.02.2015 10:38 Палітыка

Кіраўнік МЗС Украіны пахваліў перамоўшчыкаў ад сваёй краіны: "Усе нашы — супер!"

Мінск, 12 лютага. Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін пахваліў перамоўшчыкаў ад сваёй краіны.

"14 гадзін бесперапынных перамоў. Некалькі членаў дэлегацыі літаральна спяць. Але ўсе нашы — супер! Будзе што расказаць, але ўсё потым", — напісаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Твітар".

Клімкін таксама папрасіў прабачэння за маўчанне: "Даруйце, што вы не спалі, а я маўчаў. Але вы ж  ведаеце, што іншы раз лепш працаваць моўчкі. Якраз той выпадак".

Перамовы лідараў Украіны, Германіі, Францыі і Расіі аб урэгуляванні сітуацыі ў Данбасе пачаліся вечарам 11 лютага ў мінскім Палацы Незалежнасці.

 

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН