Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758569_758570/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:57
12.02.2015 11:24 Палітыка

Перамовы лідараў "нармандскай чацвёркі" аднавіліся

Мінск, 12 лютага. Перамовы лідараў "нармандскай чацвёркі" аднавіліся. Пра гэта паведаміў журналістам прадстаўнік украінскай дэлегацыі.

Каля гадзіны таму прэзідэнты Украіны Пётр Парашэнка, Расіі Уладзімір Пуцін, Францыі Франсуа Аланд, а таксама канцлер ФРГ Ангела Меркель пакінулі пакой перамоў. Затым агенцтва ТАСС са спасылкай на расійскую крыніцу паведаміла, што Меркель і Аланд размаўлялі за зачыненымі дзвярамі з Пуціным, а Парашэнка знаходзіўся ў іншым памяшканні.

Зараз перамовы працягваюцца ў той жа зале, дзе пачаліся 15 гадзін таму. Толькі што да ўдзельнікаў саміта далучылася спецыяльны прадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні. Яна прыбыла ў Палац Незалежнасці з комплексу "Дыпсэвріс-Хол", дзе з учарашняга вечара ідуць перамовы трохбаковай кантактнай групы па Украіне.

Тым часам паявілася інфармацыя пра тое, што лідары самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі адмовіліся падпісаць дакумент, узгоднены ў Мінску "нармандскай чацвёркай" і перададзены кантактнай групе.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН