Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758586_758589/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:14
12.02.2015 12:11 Палітыка

Парашэнка не даў адназначнага адказу журналістам адносна падпісання выніковага дакумента ў Мінску

Мінск, 12 лютага. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка не даў адназначнага адказу журналістам адносна падпісання выніковага дакумента ў Мінску.

Каля 11.30 украінскі лідар ненадоўга пакідаў пакой у Палацы незалежнасці ў Мінску, дзе ўжо амаль шаснаццаць гадзін працягваюцца перамовы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне ў фармаце "нармандскай чацвёркі".

Падчас свайго апошняга выхаду з залы перамоў Пётр Парашэнка адсутнічаў прыкладна 5-7 хвілін. Не выключана, што ўкраінскі прэзідэнт выходзіў для тэлефоннай размовы. Калі ён вяртаўся ў залу перамоў, журналісты спыталі, ці будзе падпісаны сёння нейкі дакумент. "Паглядзім", — адказаў на гэта Парашэнка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН