Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758594_758595/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:12
12.02.2015 12:21 Палітыка

Удзельнікі саміту "нармандскай чацвёркі" па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне пакінулі залу перамоў

Мінск, 12 лютага. Удзельнікі саміту "нармандскай чацвёркі" па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне — прэзідэнты Украіны Пётр Парашэнка, Расіі Уладзімір Пуцін, Францыі Франсуа Аланд, а таксама канцлер ФРГ Ангела Меркель — зноў пакінулі залу перамоў у Палацы Незалежнасці.

Больш як дзве гадзіны таму яны ўжо выходзілі з залы перамоў, з чаго журналісты вырашылі, што саміт завершаны, аднак праз нейкі час перамоўшчыкі вярнуліся і аднавілі працу.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН