Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758602_758603/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:18
12.02.2015 12:36 Палітыка

Перамовы лідараў "нармандскай чацвёркі" завяршыліся

Мінск, 12 лютага. Перамовы лідараў краін "нармандскай чацвёркі" па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне завершаны.

Сустрэча прэзідэнтаў Украіны Пятра Парашэнкі, Расіі Уладзіміра Пуціна, Францыі Франсуа Аланда, а таксама канцлера ФРГ Ангелы Меркель праходзіла ў Палацы Незалежнасці ў Мінску і цягнулася 16 гадзін.

Як паведаміў журналістам Пуцін, "нармандская чацвёрка" дамовілася аб спыненні агню з 00:00 15 лютага.

Чакаецца, што ў хуткім часе астатнія ўдзельнікі саміту зробяць свае заявы.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН