Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758642_758644/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:39
12.02.2015 14:25 Палітыка

Лукашэнка: Беларусь выканала сваю ролю ў працэсе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

Мінск, 12 лютага. Аляксандр Лукашэнка задаволены тым, што Беларусь выканала сваю ролю падчас урэгулявання канфлікту ва Украіне. Пра гэта ён заявіў 12 лютага журналістам пасля завяршэння перамоў "нармандскай чацвёркі" ў Мінску.

"Я вельмі задаволены, што Беларусь выканала сваю функцыю, сваю ролю, — сказаў ён. — Але галоўныя дзеючыя асобы, вядома, былі кіраўнікі дзяржаў. Яны проста малайцы. Яны вытрымалі гэты марафон".

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама выказаў сваё меркаванне наконт працягласці перамоў.

"Пытанні вайны і міру вырашаюцца месяцамі, а то і гадамі, — сказаў Лукашэнка. — А тут атрымалася дасягнуць пагаднення аб спыненні вайны на працягу ўсяго толькі 15 гадзін. Адным словам — малайцы!"

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што галоўнае наперадзе. "Неабходна ўсё гэта рэалізаваць на справе, — сказаў ён. — Як пойдзе — мы з вамі ўбачым. Прыязджайце да нас яшчэ. Вядома, крый божа, па такіх пытаннях. Лепш па пытаннях будаўніцтва нашага агульнага дома — Еўропы".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН