Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758683_758690/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 09:59
12.02.2015 15:43 Палітыка

Лукашэнка даў бліц-інтэрв'ю вядучаму праграмы "Весткі ў суботу" тэлеканала "Расія 1" Сяргею Брылёву

Мінск, 12 лютага. Аляксандр Лукашэнка 12 лютага даў эксклюзіўнае бліц-інтэрв'ю вядучаму праграмы "Весткі ў суботу" на тэлеканале "Расія 1" Сяргею Брылёву, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Гутарка адбылася пасля завяршэння мерапрыемстваў у межах сустрэчы на вышэйшым узроўні ў нармандскім фармаце, якая прайшла ў Мінску 11—12 лютага.

Лукашэнка даў кароткую ацэнку вынікам праведзеных у беларускай сталіцы перамоў "нармандскай чацвёркі" па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.

"Хачу, каб вы ведалі: мы гэта не афішавалі, але свае прапановы і сваю пазіцыю да перамоў (пра ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу) мы выказалі, і ўсе ўдзельнікі яе ведалі. Упэўнены, што наша пазіцыя па Украіне ў найбліжэйшай будучыні будзе запатрабаваная. Можа быць, гэта неяк паўплывала на тое, што вось у такім фармаце перамовы адбыліся ў Мінску", — адзначыў падчас інтэрв'ю Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адказаў на шэраг пытанняў, якія датычацца перспектыў далейшага развіцця адносін Беларусі з Захадам, станаўлення Еўразійскага эканамічнага саюза.

Плануецца, што інтэрв'ю будзе паказана ў вячэрнім эфіры тэлеканалаў "Расія 1" і "Расія 24" у суботу, 14 лютага.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН