Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758712_758717/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:37
12.02.2015 16:45 Палітыка

Меркель: Пуці націснуў на сепаратыстаў у пытанні спынення агню

Мінск, 12 лютага. Уладзімір Пуцін аказаў націск на ўкраінскіх сепаратыстаў, каб спынілі агонь апоўначы 15 лютага, гаворыцца ў заяве канцлера Германіі Ангелы Меркель паводле вынікаў мінскай сустрэчы лідараў "нармандскай чацвёркі", апублікаванай на сайце федэральнага ўрада ФРГ.

Згодна са словамі Меркель, вынікі сустрэчы даюць пэўныя надзеі, але ніякіх ілюзій наконт гэтага ў яе няма. 

Удзельнікі саміту дамовіліся аб усёагульным выкананні мінскіх пагадненняў, аднак "для гэтага павінны быць зробленыя канкрэтныя крокі, і наперадзе яшчэ шмат перашкодаў", сказала канцлер ФРГ. "У мяне няма ніякіх ілюзій, наперадзе яшчэ вельмі шмат працы, але ёсць рэальны шанц палепшыць сітуацыю. Германія і Францыя паказалі, што яны могуць зрабіць унёсак у мірны працэс разам з усёй Еўропай", — дабавіла яна.

"Мы, як лідары нармандскага фармату, узялі на сябе абавязацельствы кантраляваць працэс выканання пагаднення і зрабіць усё, што ў нашых сілах, для яго прасоўвання. Я чакаю, што такія намаганні спатрэбяцца", — зазначыла канцлер ФРГ.

У сваю чаргу прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд падкрэсліў: усёабдымнае палітычнае пагадненне, да якога прыйшлі ўдзельнікі мінскіх перамоў, "уключае ўсе спрэчныя пытанні, пачынаючы ад перамір'я, спынення агню і кантролю за межамі аж да пытання дэцэнтралізацыі і адводу цяжкіх узбраенняў і аднаўлення эканамічных адносінаў".

"Уся Еўропа ўзяла на сябе абавязацельства падтрымліваць гэты працэс. Сёння ў другой палове дня мы ўдзельнічаем у пасяджэнні савета ў Бруселі (саміт ЕС. — БелаПАН.). Мы зробім усё для таго, каб Еўропа падтрымлівала гэты працэс. Хаця мы яшчэ і не ўсяго дасягнулі, у нас ёсць надзея для Украіны і ўсёй Еўропы. І мы яшчэ раз паказалі, што нямецка-французскі тандэм у стане зрабіць штосьці, што прывядзе да міру", — запэўніў Аланд.

Анастасія Салановіч, Барыс Чарняцоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН