Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758715_758720/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 09:54
12.02.2015 16:56 Палітыка

Кіраўнік МЗС Аўстрыі: Мінскія пагадненні — важны крок на шлляху да дээскалацыі канфлікту ва Украіне

Мінск, 12 лютага. Падпісаныя сёння ў Мінску дамоўленасці аб урэгуляванні сітуацыі ва Украіне з'яўляюцца "важным крокам на шляху да міру і дээскалацыі ўкраінскага крызісу", гаворыцца ў заяве міністра замежных спраў Аўстрыі Себасцьяна Курца, размешчанай на сайце аўстрыйскага МЗС.

Ён выказаў надзею, што ўсе бакі канфлікту, у тым ліку Расія, будуць прытрымлівацца дамоўленасцяў.

"Канфлікт ва Украіне можа быць вырашаны толькі мірным шляхам. Дасягнутым пагадненнем зроблены важны крок ад эскалацыі да дасягнення палітычнага рашэння. Халодная вайна павінна вярнуцца туды, дзе ёй належыць быць, — у кнігі па гісторыі", — мяркуе Курц.

Нагадаем, на перамовах аб урэгуляванні сітуацыі ва Украіне, якія прайшлі 11—12 лютага ў Мінску, была дасягнутая дамоўленасць аб спыненні агню на ўсходзе краіны з 00.00 15 лютага, а таксама аб вывадзе замежных войскаў з украінскай тэрыторыі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН