Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758722_758725/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:43
12.02.2015 17:04 Палітыка

АБСЕ вітае вынікі перамоў у Мінску

Мінск, 12 лютага. АБСЕ вітае вынікі перамоў у Мінску "нармандскай чацвёркі", заявіў генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Дзаньер 12 лютага ў Днепрапятроўску, перадае УНІАН.

"Увогуле АБСЕ вітае вынікі сустрэчы ў Мінску, лічыць іх важнымі і патрэбнымі, такімі, якія будуць спрыяць стабілізацыі і міру ва Украіне", — сказаў генеральны сакратар.

"Мы аналізуем вынікі гэтых сустрэч, і гэта паўплывае [на тое], што канкрэтна будзе рабіць місія АБСЕ на месцах. Першыя высновы пасля перамоў: найперш павінны выконвацца мінскія дамоўленасці, дасягнутыя ў верасні мінулага года. Па выніках сённяшняй сустрэчы мы можам вырашыць — адпавядаюць задачы місіі бягучаму моманту альбо трэба ўносіць змяненні ў мандат місіі для больш эфектыўнага выканання задач АБСЕ", — заявіў Дзаньер.

На перамовах у Мінску па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне дасягнута дамоўленасць аб спыненні агню з 00.00 15 лютага, а таксама аб вывадзе замежных войскаў з украінскай тэрыторыі.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН