Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758786_758787/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:17
12.02.2015 20:52 Палітыка

Прэзідэнт Еўрапарламента спадзяецца, што мінскія дамоўленасці аб спыненні агню на Данбасе стануць рэальнасцю

Мінск, 12 лютага. Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц спадзяецца, што дасягнутыя 12 лютага ў Мінску дамоўленасці аб спыненні агню на Данбасе стануць рэальнасцю. Аб гэтым ён заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Бруселі, перадае УНИАН.

"Я спадзяюся, што спыненне агню адбудзецца і будзе выконвацца", — сказаў ён.

Паводле слоў Шульца, калі баявыя дзеянні на Данбасе ўсё-такі будуць спыненыя, гэта стане "вялікім крокам наперад".

"Што адбудзецца пасля гэтага — убачым. Але гэта павінна быць першым крокам",— падкрэсліў ён.

Перамовы ў нармандскім фармаце аб урэгуляванні крызісу на ўсходзе Украіны прайшлі 11—12 лютага ў Мінску з удзелам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, канцлера ФРГ Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда. Дамоўленасці прадугледжваюць спыненне агню з 00 гадзін 15 лютага, адвод усіх цяжкіх узбраенняў, вызваленне і абмен усіх заложнікаў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН