Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758792_758793/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:20
12.02.2015 21:19 Палітыка

Дзяржсакратар ЗША: Мы будзем меркаваць аб прыхільнасці Расіі і сепаратыстаў мінскім пагадненням па іх дзеяннях, а не па словах

Мінск, 12 лютага. ЗША гатовы разгледзець згортванне санкцый адносна Расіі толькі пасля поўнага выканання мінскіх дамоўленасцей па Украіне, заявіў 12 лютага ў Вашынгтоне дзяржсакратар Злучаных Штатаў Джон Керы, паведамляе РИА Новости.

"Мы будзем меркаваць аб прыхільнасці Расіі і сепаратыстаў [выкананню пагадненняў] па іх дзеяннях, а не па словах. Як мы ўжо даўно гаварылі, ЗША гатовы разгледзець згортванне санкцый па Расіі, калі мінскія пагадненні ад верасня 2014 года і цяперашняе пагадненне будуць поўнасцю рэалізаваныя. Гэта ўключае поўнае спыненне агню, вывад усіх замежных салдат і ўзбраенняў з Украіны, поўнае аднаўленне ўкраінскага кантролю над міжнароднай мяжой і вызваленне ўсіх заложнікаў", — сказаў Керы.

Перамовы ў нармандскім фармаце аб урэгуляванні крызісу на ўсходзе Украіны прайшлі 11—12 лютага ў Мінску з удзелам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, канцлера ФРГ Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда. Дамоўленасці прадугледжваюць спыненне агню з 00 гадзін 15 лютага, адвод усіх цяжкіх узбраенняў, вызваленне і абмен усіх заложнікаў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН