Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/12/758799_758801/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:39
12.02.2015 22:14 Палітыка

Мінскія дамоўленасці абсалютна слабыя, лічыць Грыбаўскайтэ

Мінск, 12 лютага. Дамоўленасці, дасягнутыя ў Мінску падчас сустрэчы лідараў краін "нармандскай чацвёркі", з'яўляюцца абсалютна слабымі, заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ 12 лютага журналістам у Бруселі перад пачаткам саміта ЕС, паведамляе "Европейская правда".

"Асноўная частка вырашэння [канфлікту] — гэта кантроль за межамі. Гэта не было ўзгоднена, і гэтае пытанне не было вырашана", — адзначыла яна.

"Гэта азначае, што мяжа адкрытая для праходу любых ваенных і любога ўзбраення", — адзначыла Грыбаўскайтэ.

"Гэта азначае, што рашэнне абсалютна слабае",— падкрэсліла прэзідэнт Літвы.

Не вельмі аптымістычная яна таксама і наконт дамоўленасцей аб спыненні агню.

"Пяць месяцаў таму ў нас ужо было адно пагадненне аб спыненні агню, яно не было імплементавана. Паглядзім, што будзе з гэтым", — падкрэсліла Грыбаўскайтэ.

"Мы паглядзім найбліжэйшымі днямі, як гэтыя частковыя дамоўленасці будуць імплементаваныя", — дадала яна.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН