Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/13/758831_758832/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:11
13.02.2015 10:41 Палітыка

Прэзідэнт Еўрасавета: Новае мінскае пагадненне — рэальны тэст на павагу да рэжыму спынення агню

Мінск, 13 лютага. Пагадненне, дасягнутае па выніках перамоў "нармандскай чацвёркі" ў Мінску, з'яўляецца "рэальным тэстам на павагу да рэжыму спынення агню", заявіў прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Бруселі 12 лютага.

"Першае мінскае пагадненне не было выкананае, таму мы праяўляем стрыманасць, пакуль словы не ператварыліся ў рэальныя справы", — сказаў Туск (цытата з рэліза прэс-службы Еўрасавета). Паводле яго слоў, Еўропа застаецца адзінай, у тым ліку калі неабходныя больш жорсткая рэакцыя і аказанне дапамогі для аднаўлення Украіны.

"Для нас важна зараз настойваць на выкананні дамоўленасцяў аб спыненні агню, аб вызваленні ўсіх заложнікаў, аб вывадзе ўсіх замежных войскаў і наёмнікаў з тэрыторыі Украіны. Я спадзяюся, што ў межах эфектыўнай каардынацыі з нашымі партнёрамі мы дасягнем вынікаў", — сказаў Парашэнка, словы якога прыводзіць яго прэс-служба.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН