Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/15/759083/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:00
15.02.2015 12:10 Палітыка

Парашэнка заявіў аб пагрозе зрыву перамір'я

Мінск, 15 лютага. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў аб магчымасці зрыву перамір'я на Данбасе, якое ў адпаведнасці з новымі мінскімі дамоўленасцямі павінна наступіць у 00 гадзін 15 лютага.

У суботу, выступаючы перад супрацоўнікамі мабільнага пагранічнага атрада ў Бортнічах пад Кіевам, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тэрарысты працягваюць атакаваць пазіцыі ўкраінскіх ваеннаслужачых. "Мы маем справу з каварным і цынічным ворагам", — сказаў Парашэнка. Ён дадаў: "Мы ўсё яшчэ разлічваем на перамогу здаровага сэнсу над балючымі імперскімі амбіцыямі і чакаем, што той, хто ў свой час даў каманду на пачатак баявых дзеянняў, нарэшце апамятаецца і дасць каманду спыніць стральбу з 00.00 у нядзелю".

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Парашэнка таксама заявіў: "Прагледзеўшы ўважліва заканадаўства аб ваенным становішчы, калі не будзе міру, неадкладна ўнясу ў Вярхоўную Раду змяненні ў гэтае заканадаўства, якія дазволяць нам яшчэ больш моцна і эфектыўна мабілізавацца, сканцэнтравацца, аб'яднацца і абараняць нашу зямлю".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН