15.02.2015 14:35 Палітыка
Прэс-цэнтр АТА: Баевікі плануюць правакацыі для зрыву перамір'я
Мінск, 15 лютага. Баевікі ў Данецкай і Луганскай абласцях плануюць правакацыі супраць украінскіх ваенных для зрыву дасягнутых у Мінску дамоўленасцей аб рэжыме спынення агню, які пачаў дзейнічаць у 00 гадзін 15 лютага. Аб гэтым паведамляе прэс-цэнтр Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".
"Паводле аператыўнай інфармацыі, незаконныя ўзброеныя фарміраванні ў Данецкай і Луганскай абласцях плануюць правакацыі супраць сіл антытэрарыстычнй аперацыі з мэтай дыскрэдытацыі нашых байцоў, зрыву перамір'я і рэжыму спынення агню", — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак прэс-цэнтра АТА, з 6.00 баевікі вядуць агонь па апорных пунктах і базавых лагерах украінскіх сіл на Дэбальцаўскім напрамку. Баевікі таксама перадыслакуюць свой асабовы склад і тэхніку з-пад Горлаўкі, Вуглягорска, Вергулеўкі і Зарынска да лініі размежавання.