15.02.2015 15:42 Палітыка
Спікер АТА: Сітуацыя на Данбасе паступова стабілізуецца
Мінск, 15 лютага. Сітуацыя на Данбасе пасля аб'яўлення перамір'я апоўначы 15 лютага паступова стабілізуецца, заявіў на брыфінгу 15 лютага спікер АТА Андрэй Лысенка.
"Агульная сітуацыя на ўсходзе Украіны стабілізуецца. Гэта пацвярджаюць мясцовыя жыхары", — цытуе Лысенку УНИАН.
Паводле яго слоў, пасля аб'яўлення перамір'я страт сярод украінскіх ваенных не было.
Перамір'е пачалося ў 0 гадзін па мясцовым часе (у 1 гадзіну па мінскім) 15 лютага ў адпаведнасці з новымі дамоўленасцямі, дасягнутымі 12 лютага ў Мінску па выніках 16-гадзінных перамоў лідараў Украіны, Германіі, Францыі і Расіі.