Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/16/759168/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 09:55
16.02.2015 10:32 Палітыка, Грамадства

"Нармандская чацвёрка" заяўляе аб выкананні рэжыму спынення агню

Мінск, 16 лютага. Рэжым спынення агню ў Данбасе набыў моц з 00.00 15 лютага. У нядзелю днём прадстаўнік спецаперацыі ўкраінскіх сілавікоў у Данбасе Андрэй Лысенка заявіў, што ў цэлым сітуацыя ў Данбасе пасля ўваходжання ў сілу рэжыму спынення агню ідзе да стабілізацыі, перадае РИА Новости.

Прэзідэнты Францыі, Германіі, Расіі і Украіны ў тэлефоннай размове абмеркавалі бягучую сітуацыю ва Украіне і канстатавалі выкананне рэжыму спынення агню, гаворыцца ў распаўсюджанай у нядзелю заяве Елісейскага палаца.

"Нармандская чацвёрка" дамовілася прадоўжыць перамовы 16 лютага. "Яны (кіраўнікі дзяржаў) разгледзелі эфектыўнасць рэжыму спынення агню. Яны канстатавалі, што рэжым спынення агню ў цэлым выконваецца, нягледзячы на шэраг лакальных інцыдэнтаў, якія былі аператыўна ўрэгуляваны", — сказана ў камюніке.

Лідары таксама адзначылі агульную згоду рухацца наперад для рэалізацыі наступных крокаў, прадугледжаных пакетам мер, прынятых у Мінску 12 лютага, у прыватнасці адвод цяжкіх узбраенняў, працяг кантролю за выкананнем перамір'я і пачаткам дыялогу аб правядзенні мясцовых выбараў у адпаведнасці з украінскім заканадаўствам.

"Яны таксама пацвердзілі сваю поўную падтрымку прыняццю ў СБ ААН рэзалюцыі, якая падтрымлівае пакет узгодненых у Мінску мер", — адзначылі ў адміністрацыі прэзідэнта Францыі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН