17.02.2015 11:21 Палітыка, Грамадства
Парашэнка, Меркель і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі выкананне мінскіх дамоўленасцяў
Мінск, 17 лютага. Падчас тэлефоннай размовы вечарам 16 лютага прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, канцлер ФРГ Ангела Меркель і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абмеркавалі выкананне мінскіх дамоўленасцяў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны, падчас размовы Парашэнка заклікаў прыняць усе меры для поўнага і безумоўнага спынення агню, асабліва ў раёне Дэбальцава, і пачаць адвод цяжкага ўзбраення пад кантролем і верыфікацыяй назіральнікаў АБСЕ.
Прэс-служба Крамля, у сваю чаргу, таксама паведамляе, што падчас перамоў абмяркоўваліся пытанні рэжыму спынення агню, адводу бакамі канфлікту цяжкіх узбраенняў і сітуацыя ў раёне Дэбальцава. "Акрамя таго, лідары абмяняліся меркаваннямі адносна ролі на цяперашнім этапе маніторынгавай місіі АБСЕ", — гаворыцца ў паведамленні.
Агенцтва Рэйтар са спасылкай на прадстаўніка ўрада ФРГ паведамляе, што бакі ўзгаднілі канкрэтныя крокі па допуску ў раён сутыкненняў назіральнікаў АБСЕ і пацвердзілі, што адвод цяжкіх узбраенняў павінен пачацца ў аўторак, як і было запланавана.
Бакі таксама дамовіліся працягваць кантакты для выканання мінскіх дамоўленасцяў.