18.02.2015 09:53 Палітыка
Парашэнка: Парушэнне рэжыму спынення агню ў Дэбальцава — цынічная атака на мінскія дамоўленасці
Мінск, 18 лютага. Да жорсткай рэакцыі на "вераломныя дзеянні баевікоў і Расіі" заклікаў Еўрасаюз і "ўсю міжнародную супольнасць" прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў тэлефоннай размове з канцлерам Германіі Ангелай Меркель 17 лютага.
Як паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка, Парашэнка і Меркель асудзілі парушэнне рэжыму спынення агню ў Дэбальцава (Данецкая вобласць). "Гэта цынічная атака на мінскія дамоўленасці, — сказаў Парашэнка. — Сёння свет павінен спыніць агрэсара. Звяртаюся да пастаянных членаў Савета бяспекі ААН не дапусціць далейшага парушэння асноўных прынцыпаў і норм ААН і разгортвання поўнамаштабных ваенных дзеянняў у самым цэнтры Еўропы".
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы склікаў брыфінг, на якім выступіў з заявай па пытанні выканання новых мінскіх дамоўленасцей, дасягнутых па выніках сустрэчы "нармандскай чацвёркі" ў Мінску 12 лютага.
"Украіна адказна паставілася да выканання ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў. Была выканана дамоўленасць забеспячэння рэжыму спынення агню з 00:00 15 лютага, як гэта прадугледжана дакументамі, прынятымі ў Мінску ў "нармандскім фармаце" з удзелам прэзідэнтаў Украіны, Францыі, Расіі і канцлера Германіі", — падкрэсліў Чалы.
Наступным крокам, паводле яго слоў, павінен стаць адвод цяжкіх узбраенняў пасля забеспячэння безумоўнага, усёабдымнага і ўстойлівага спынення агню пры садзейнічанні і маніторынгу АБСЕ і падтрымцы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.
"На жаль, нягледзячы на надзеі на адказную пазіцыю ўсіх бакоў, якія прынялі 12 лютага гэтага года дэкларацыю ў падтрымку комплексу мерапрыемстваў па выкананні мінскіх пагадненняў, і падпісантаў уведзенага ў дзеянне комплексу мер, уключаючы Расійскую Федэрацыю і так званыя ДНР і ЛНР, дамоўленасці не выконваюцца, і фактычна разбураецца надзея на мір. Затое прама цяпер робяцца спробы вярнуць усіх да вайны і эскалацыі сітуацыі", — сказаў Чалы.
Паводле яго слоў, кіруемыя Расіяй баевікі заявілі аб працягу наступальных аперацый, чым груба парушылі ўсе папярэднія дамоўленасці і ўвесь пакет мінскіх пагадненняў.
"У сувязі з гэтым мы звяртаемся да краін — удзельніц перамоў у Мінску, Германіі, Францыі, Расіі і краін Еўрапейскага саюза, НАТО, якія фактычна далі ім мандат на прадстаўленне агульнай пазіцыі для дасягнення мірнага вырашэння канфлікту на Данбасе, эскалацыя якога пагражае не толькі тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны, але і бяспецы ў Еўропе і ва ўсім свеце, прыняць усе магчымыя меры для забеспячэння выканання мірнага плана, які базіруецца на мінскім пратаколе ад 5 верасня, мінскім мемарандуме 19 верасня і дакументах, прынятых 12 лютага ў Мінску", — заявіў Чалы.