Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/18/759678_759679/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:28
18.02.2015 10:03 Палітыка

Савет бяспекі ААН ухваліў комплекс мер па выкананні мінскіх пагадненняў

Мінск, 18 лютага. Савет бяспекі ААН на пасяджэнні 17 лютага па ініцыятыве Расіі аднагалосна ўхваліў комплекс мер па выкананні мінскіх пагадненняў, прынятых і падпісаных у Мінску 12 лютага.

Акрамя таго, СБ "вітае дэкларацыю прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, прэзідэнта Украіны, прэзідэнта Французскай Рэспублікі і канцлера Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў падтрымку комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў (…) і выказаную імі ў ёй нязменную прыхільнасць выкананню мінскіх пагадненняў".

У рэзалюцыі СБ заклікаў усе бакі "забяспечыць поўнае выкананне комплексу мер, уключаючы прадугледжанае ў ім ўсёабдымнае спыненне агню", паведамляе Цэнтр навін ААН.

У прэамбуле рэзалюцыі члены Савета бяспекі "выказалі цвёрдае перакананне ў тым, што ўрэгуляваць сітуацыю ва ўсходніх раёнах Украіны можна толькі шляхам мірнага вырашэння канфлікту".

Перад пасяджэннем старшыня СБ ААН выступіў з заявай для прэсы па Украіне. "Члены Савета бяспекі шкадуюць, што, нягледзячы на аб'яўленне рэжыму спынення агню з 15 лютага, насілле ў некаторых частках усходу Украіны працягваецца", — гаворыцца ў заяве старшыні. Члены СБ ААН заклікалі ўсе бакі "неадкладна спыніць баявыя дзеянні і выконваць дамоўленасці, дасягнутыя ў Мінску", у тым ліку садзейнічаць доступу спецыяльнай місіі АБСЕ па маніторынгу і праверцы выканання мінскіх дамоўленасцей.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН