Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/18/759694_759695/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:09
18.02.2015 10:51 Палітыка

У размове з віцэ-прэзідэнтам ЗША Парашэнка заявіў аб неабходнасці неадкладных дзеянняў для "спынення зрыву мінскіх дамоўленасцей"

Мінск, 18 лютага. Рэжым спынення агню, уведзены ў дзеянне мінскімі дамоўленасцямі ад 12 лютага, не выконваецца з-за пастаянных абстрэлаў з боку баевікоў, асабліва ў раёне Дэбальцава. Аб гэтым у ходзе тэлефоннай размовы ў ноч на 18 лютага заявілі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнкі і віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн.

Як паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка, Парашэнка адзначыў неабходнасць неадкладных дзеянняў для спынення эскалацыі і зрыву мінскіх дамоўленасцей. Ён таксама заклікаў ЗША рэалізаваць папярэднія заявы аб даванні Украіне дадатковых сродкаў для ўзмацнення яе абароназдольнасці.

Байдэн "запэўніў у падтрымцы Украіны і дамовіўся з прэзідэнтам Парашэнкам аб пастаяннай каардынацыі паміж Украінай, ЗША, Германіяй, Францыяй, а таксама ў межах ААН і АБСЕ".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН