18.02.2015 14:17 Палітыка
Лукашэнка: Праблему Дэбальцава можна вырашыць на працягу сутак
Мінск, 18 лютага. Беларусь магла б адыграць большую ролю ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, у прыватнасці ў Дэбальцаве, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы прэзідэнта Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Суму Чакрабарці.
"Сёння вельмі сур'ёзная сітуацыя пасля мінскіх пагадненняў у напрамку Дэбальцава. Беларусь магла б адыграць большую ролю ва ўрэгуляванні гэтага канфлікту, калі б бакі, уцягнутыя ў яго, гэтага хацелі", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
"Мы сёння прапанавалі ўкраінскаму і іншаму бакам, уцягнутым у гэты канфлікт, што праблему Дэбальцава можна вырашыць на працягу сутак, калі гэтага захочуць Украіна, Расія, ДНР і ЛНР", — дадаў ён.
"Мы гатовы не проста быць пасрэднікам, а з годнасцю спыніць гэты канфлікт у раёне Дэбальцава і вывесці ўсіх ваеннаслужачых Украіны адтуль пад нашы гарантыі, што яны больш ніколі ваяваць не будуць, — заявіў Лукашэнка. — І калі кагосьці напружвае зброя, якой валодаюць сёння ваеннаслужачыя Украіны, акружаныя ў Дэбальцаве, мы гатовыя прыняць на тэрыторыі Беларусі гэтую зброю. Такім чынам, яна ніколі больш не будзе браць удзел у ваенных дзеяннях".
Але для гэтага, падкрэсліў Лукашэнка, неабходна атрымаць ухваленне ўсіх бакоў канфлікту. "Калі для іх з'яўляецца прыярытэтам жыццё тысяч ні ў чым не вінаватых акружаных там людзей, то мы гатовы гэта зрабіць на працягу сутак", — сцвярджае беларускі кіраўнік.
Паводле яго слоў, Беларусь імкнецца адыграць сваю ролю ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, аднак дзейнічае пры гэтым у асноўным непублічна.
Сума Чакрабарці ў адказ заявіў, што ЕБРР высока цэніць ролю Беларусі ва ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.