Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/19/759967_759968/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:24
19.02.2015 10:10 Палітыка

Для выканання мінскіх дамоўленасцей Кіеў вырашыў запрасіць міратворцаў ААН

Мінск, 19 лютага. Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны на пасяджэнні, якое прайшло познім вечарам 18 лютага пад старшынствам прэзідэнта Пятра Парашэнкі, прыняў рашэнне аб звароце ў ААН з просьбай накіраваць у краіну міратворчую місію, якая будзе дзейнічаць у адпаведнасці з мандатам Савета бяспекі ААН.

"Лепшы для нас фармат — гэта паліцэйская місія Еўрасаюза. Гэта будзе найбольш эфектыўным гарантам бяспекі ў сітуацыі, калі слова міру не выконваецца ні Расіяй, ні тымі, каго яна падтрымлівае", — заявіў Парашэнка, словы якога прыводзіць яго прэс-служба.

Украінскі кіраўнік паведаміў, што падчас мінскіх перамоў папярэдне абмяркоўваў гэтае пытанне з прэзідэнтамі Францыі і Расіі, а таксама з канцлерам ФРГ, мяркуючы, што мінскія дамоўленасці могуць не выконвацца. Парашэнка адзначыў, што цяпер пачнуцца афіцыйныя кансультацыі, якія змогуць забяспечыць мір.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН