Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/21/760578_760579/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:31
21.02.2015 13:40 Палітыка

Парашэнка настойвае на новых санкцыях ЕС і ЗША супраць Расіі ў выпадку далейшага парушэння баевікамі мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 21 лютага. У выпадку далейшага парушэння баевікамі мінскіх дамоўленасцяў ад 12 лютага ЕС і ЗША павінны ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі, заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 20 лютага ў тэлефоннай размове з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозефам Байдэнам.

Паводле звестак прэс-службы ўкраінскага кіраўніка, бакі "абмеркавалі сітуацыю, што склалася з-за шматлікіх парушэнняў баевікамі ў Данбасе рэжыму спынення агню насуперак мінскім дамоўленасцям", а таксама "неабходнасць скаардынаваць пазіцыю і далейшыя дзеянні ЗША, ЕС і Украіны". "Пры гэтым Пётр Парашэнка настаяў, што ў выпадку, калі сітуацыя не палепшыцца, ЗША і ЕС павінны ўвесці далейшыя санкцыі супраць Расіі і прыняць меры для ўзмацнення абароназдольнасці Украіны", — зазначаецца ў прэс-рэлізе.

Парашэнка і Байдэн закранулі пытанні падрыхтоўкі і каардынацыі магчымага размяшчэння міратворчай місіі ў Данбасе. Прэзідэнт Украіны таксама падкрэсліў, што ўсе ваеннапалонныя і незаконна затрыманыя грамадзяне краіны павінны быць вызвалены згодна з дамоўленасцямі.

Гэта ўжо другая за апошнія тры дні гутарка Парашэнкі і Байдэна. У першай украінскі кіраўнік заявіў пра неабходнасць неадкладных дзеянняў для "спынення зрыву мінскіх дамоўленасцяў".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН