Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/21/760588_760589/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:15
21.02.2015 14:20 Палітыка

Януковіч: Кіеву і Данбасу трэба дамаўляцца мірным шляхам

Мінск, 21 лютага. Кіеў і Данбас павінны шукаць магчымасці і дамаўляцца мірным шляхам, і калі ўлады Украіны хочуць бачыць Данбас у сваім складзе, ім варта спыніць дыскрымінацыю жыхароў гэтага рэгіёна. Такую думку ў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 1" выказаў былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, перадае РІА Новости.

"Я ўпэўнены, што няма іншага шляху", — сказаў Януковіч, адказваючы на пытанне, ці ёсць шанц на паўнацэнныя перамовы паміж Кіевам, Данбасам і Луганскам.

"Спыніць вайну, спыніць зневажаць жыхароў паўднёвага ўсходу, зняць гэтыя ярлыкі з людзей. Даць гарантыі аб тым, што самакіраванне будзе дастатковым для гэтых рэгіёнаў, каб абараніць свае правы. І ў гэтым працэсе павінны браць удзел абавязкова еўрапейскія краіны і Расія", — дадаў ён.

На думку Януковіча, калі Кіеў хоча бачыць тэрыторыі Данбаса ў складзе ўкраінскай дзяржавы, неабходна спыніць у дачыненні да іх дыскрымінацыю.

"Каму магло прыйсці ў галаву, напрыклад, у той час, калі я быў прэзідэнтам Украіны, што Януковіч пазбавіць пенсіянераў заходніх рэгіёнаў пенсіі? Як гэта так? Як можна пазбавіць сацыяльных гарантый, якія прапісаны ў Канстытуцыі?" — сказаў ён.

"Шмат набралася крыўдаў, шмат набралася недаверу і нянавісці сёння ў тых людзей, чые сем'і пацярпелі. Вельмі шмат загінула людзей, вельмі шмат людзей знішчаных. І каб сёння мы маглі дайсці да такога ўзроўню даверу, які дазволіць нам жыць разам, патрэбны час. Таму патрэбны і пераходны перыяд. І трэба крок за крокам ісці па шляху заваёвы даверу. А для гэтага, перш за ўсё, трэба спыніць вайну", — заявіў былы ўкраінскі прэзідэнт.

Нагадаем, Віктар Януковіч пакінуў Кіеў 21 лютага падчас масавых акцый пратэсту. 22 лютага Вярхоўная рада прыняла пастанову аб тым, што Януковіч "неканстытуцыйным чынам самаліквідаваўся ад ажыццяўлення канстытуцыйных паўнамоцтваў". Як мяркуецца, наступным днём адхілены ад улады прэзідэнт пакінуў тэрыторыю Украіны. Пазней ён даў некалькі прэс-канферэнцый у Растове-на-Доне, у якіх адмаўляўся прызнаваць новы ўрад легітымным, называючы сябе законным прэзідэнтам.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН