Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/24/eu_eu_760960_760963/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 00:39
24.02.2015 11:23 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

У Мінск прыбыла намеснік генсакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў

Мінск, 24 лютага. Намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Шмід прыбыла ў Мінск. Сёння раніцай яна сустрэлася з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, паведамляе прэс-служба МЗС.

"Бакі абмеркавалі стан адносін і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам па шырокім коле кірункаў, уключаючы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", — гаворыцца ў паведамленні.

Мэта аднадзённага візіту Хельгі Шмід — азнаёміцца са станам спраў у адносінах ЕС і Беларусі. Акрамя перамоў з уладамі, у Мінску ў яе запланавана сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Чакаецца, што на гэтым тыдні Мінск таксама наведаюць прадстаўнік Еўрапарламента і спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН