Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/25/761339_761354/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 20:46
25.02.2015 18:35 Эканоміка

МЗКЦ прадставіў у Абу-Дабі два аўтамабілі перспектыўнага пакалення мнагамэтавых уніфікаваных шасі

Мінск, 25 лютага. Мінскі завод колавых цягачоў на XII міжнароднай выставе ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі IDEX-2015, якая праходзіць у Абу-Дабі 22—26 лютага, прэзентаваў два аўтамабілі перспектыўнага пакалення мнагамэтавых уніфікаваных шасі ў новым дызайнерскім выкананні.

Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк, Volat прадставіў навінкі сямейства МЗКТ-6001 — абсалютна новую мадэль МЗКТ-600201 з колавай формулай 8х8, а таксама мадэрнізаванае шасі спецыяльнае поўнапрываднае МЗКТ-600100 з колавай формулай 6х6.

Сямейства МЗКТ-6001 — гэта мадэльны рад уніфікаваных колавых шасі дарожнага габарыту. Ключавой асаблівасцю аўтамабіляў сямейства з'яўляецца выкарыстанне інавацыйнай незалежнай падвескі Volat. Шасі абсталяваны аўтаматычнай каробкай пераключэння перадач уласнай распрацоўкі.

Скупнасць высокай праходнаці, плаўнасці ходу і хуткасці руху па бездарожжы робіць шасі гэтага сямейства ідэальным варыянтам для размяшчэння дарагога і патрабавальнага абсталявання, якое мае патрэбу ў павышанай мабільнасці.

Кампаноўка гэтых аўтамабіляў наглядна адлюстроўвае магчымасць шырокага выбару камплектуючых ад вядучых вытворцаў свету.

Шасі сямейства МЗКТ-6001 аснашчаюцца не толькі перадавымі тэхналогіямі, якія паляпшаюць хадавыя характарыстыкі машын, але і кабінамі з абноўленым экстэр'ерам і павышаным узроўнем камфорту.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН