Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/26/761440_761441/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:25
26.02.2015 10:15 Палітыка

Удзельнікі трохбаковай кантактнай групы па Украіне заявілі пра зніжэнне інтэнсіўнасці абстрэлаў з цяжкай артылерыі

Мінск, 26 лютага. На чарговым пасяджэнні, якое прайшло 25 лютага, удзельнікі трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе (Украіна — АБСЕ — Расія плюс сепаратысты) адзначылі "зніжэнне інтэнсіўнасці абстрэлаў з цяжкай артылерыі". Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" прэс-сакратар Леаніда Кучмы Дар'я Аліфер.

Прэзідэнт Украіны ў 1994—2005 гадах Кучма з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком Кіева на перамовах. Аліфер была прызначана на пасаду яго прэс-сакратара напярэдадні.

"Гаварылі пра выкананне мінскіх дамоўленасцяў, якія дасягнутыя 12 лютага… За сённяшні дзень было ўсяго два абстрэлы з лёгкіх гармат", — адзначыла прэс-сакратар.

У чацвер група прадоўжыць працу, якая цяпер вядзецца ў фармаце відэаканферэнцыі. Хто ўдзельнічаў у перамовах 25 лютага, не паведамляецца.

У вочным фармаце апошні раз група збіралася 11 і 12 лютага ў Мінску, дзе ў гэты ж час ішлі перамовы прэзідэнтаў Украіны, Францыі і Расіі і канцлера Германіі ("нармандская чацвёрка"). Група падпісала дакумент, выпрацаваны па выніках 17-гадзінных перамоў лідараў чатырох краін. У заходніх СМІ новыя дамоўленасці атрымалі назву "Мінск-2". Першыя (мемарандум і пратакол) былі дасягнутыя ў верасні 2014 года, але ў выніку былі сарваныя.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН