Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/28/762047_762048/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:07
28.02.2015 14:00 Палітыка

Парашэнка — Меркель: Украінскі бок выконвае мінскія дамоўленасці, баевікі не выконваюць рэжым спынення агню

Мінск, 28 лютага. Стан выканання мінскіх дамоўленасцей для дасягнення мірнага ўрэгулявання на Данбасе абмеркавалі 27 лютага ў ходзе тэлефоннай размовы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і канцлер Германіі Ангела Меркель.

"Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ўкраінскі бок выконвае мінскія дамоўленасці. У той жа час баевікі не выконваюць рэжым спынення агню", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўкраінскага кіраўніка.

Суразмоўцы "згадзіліся, што ЕС у пытанні далейшай палітыкі адносна Расіі павінен надаць належную ўвагу сітуацыі з выкананем усімі бакамі мінскіх дамоўленасцей".

Парашэнка "падкрэсліў важнасць каардынацыі намаганняў для размяшчэння міратворчага кантынгенту ва Украіне і асабліва адзначыў, што Украіна зацікаўлена, каб такі кантынгент быў сфарміраваны як місія Еўрапейскага саюза".

Як паведаміла прэс-служба ўрада ФРГ, Меркель падкрэсліла неабходнасць поўнай імплементацыі дасягнутых 12 лютага ў Мінску пагадненняў, пры гэтым у АБСЕ павінна быць галоўная роля ў кантролі за іх выкананнем. Як заявіла Меркель, расійскі бок павінен аказаць адпаведны ўплыў на сепаратыстаў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН