Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/03/03/762430_762431/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:46
03.03.2015 09:20 Палітыка

"Нармандская чацвёрка" рэкамендавала АБСЕ рэгулярна падаваць публічную інфармацыю пра ход рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 3 сакавіка. "Абмеркаванне крызіснай сітуацыі ва Украіне з пункта гледжання неабходнасці выканання ўсіх палажэнняў комплексу мер, узгодненага ў Мінску 12 лютага 2015 года", адбылося вечарам 2 сакавіка падчас тэлефоннай размовы "нармандскай чацвёркі" — прэзідэнтаў Расіі, Украіны і Францыі, а таксама канцлера Германіі, паведаміла прэс-служба Крамля.

"Адзначаная важнасць няўхільнага выканання рэжыму спынення агню, працягу працэсу адводу цяжкіх узбраенняў пад назіраннем АБСЕ. Выказаная рэкамендацыя спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ рэгулярна падаваць публічную інфармацыю пра ход рэалізацыі згаданых мінскіх дамоўленасцяў", — зазначаецца ў прэс-рэлізе.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта Украіны, суразмоўцы дамовіліся аб неабходнасці публікацыі штодзённай справаздачы АБСЕ пра парушэнне рэжыму спынення агню, якая будзе накіроўвацца міністэрствам замежных спраў краін "нармандскага фармату". Бакі "падтрымалі ўкраінскія прапановы размясціць назіральнікаў АБСЕ на ўсіх пунктах парушэння рэжыму спынення агню".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН