Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/03/07/763420_763421/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2020 18:05
07.03.2015 12:25 Палітыка

На сустрэчы з прадстаўніком Дзярждэпартамента ЗША Парашэнка заявіў пра невыкананне сепаратыстамі мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 7 сакавіка. Пра невыкананне сепаратыстамі мінскіх дамоўленасцяў заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 6 сакавіка ў Кіеве на сустрэчы з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкенам.

"Прэзідэнт праінфармаваў пра наяўную сітуацыю ў Данбасе і выкананне Украінай абавязацельстваў, дасягнутых у Мінску. Прэзідэнт адзначыў нежаданне і негатоўнасць другога боку ў адводзе цяжкага ўзбраення пад кантролем назіральнай місіі АБСЕ. Асаблівую трывогу прэзідэнт выказаў тым фактам, што, нягледзячы на дамоўленасці па вызваленні ўсіх заложнікаў, другі бок ігнаруе гэтую пазіцыю", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўкраінскага кіраўніка.

Парашэнка "выказаў задавальненне ўзроўнем каардынацыі і ўзаемадзеяння паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і Еўрапейскім саюзам у пытанні мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе і падкрэсліў неабходнасць узмацнення абараназдольнасці Украіны".

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША "ад імя кіраўніцтва сваёй краіны выказаў захапленне дзеяннямі прэзідэнта Украіны і мужнасцю ўкраінскага народа ў процідзеянні агрэсіі, а таксама адзначыў неабходнасць далейшай больш цеснай каардынацыі дзеянняў па імплементацыі мінскіх дамоўленасцяў і кантролю за іх выкананнем". Блінкен падкрэсліў, што далейшыя санкцыі ў дачыненні да Расіі і іх узровень "наўпрост залежаць ад выканання мінскіх дамоўленасцяў".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН