Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/03/13/764724_764725/
Дата раздрукоўкі: 06.06.2020 14:53
13.03.2015 13:39 Грамадства, Палітыка

Дзяржсакратар Святога прастола кардынал Паралін высока ацэньвае ролю Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне

Мінск, 13 сакавіка. Дзяржаўны сакратар Святога прастола кардынал П'етра Паралін высока ацэньвае ролю Беларусі ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту. Пра гэта ён заявіў журналістам напярэдадні прыезду ў Мінск.

Кардынал выказаў надзею на тое, што яго візіт падтрымае дыпламатычныя намаганні ўладаў краіны па мірным вырашэнні крызісу ва Украіне, паведамляе радыё Ватыкана. "Я думаю, што візіт у Беларусь мае асаблівае значэнне ў гэты момант, улічваючы тую ролю, якую ўлады ў Мінску жадаюць выканаць, каб знайсці мірнае выйсце з крызісу з дапамогай перамоў. Я думаю, мая прысутнасць можа пэўным чынам падтрымаць тыя намаганні, якія прыкладаюцца на ўзроўні мясцовых уладаў", — сказаў дзяржсакратар Святога прастола.

П'етра Паралін прыбыў у Мінск вечарам 12 сакавіка з афіцыйным візітам паводле запрашэння беларускіх уладаў. У праграме візіту — сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, членамі Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, а таксама ўдзел у цырымоніі закладкі першага каменя ў новы будынак апостальскай нунцыятуры ў Мінску і між'епархіяльным велікапосным начным дбанні моладзі.

Візіт кардынала будзе доўжыцца да 15 сакавіка.

Трэба адзначыць, што гэта другі такі візіт прадстаўніка Ватыкана ў гісторыі сучаснай Беларусі. У 2008 годзе краіну наведаў дзяржсакратар Святога прастола кардынал Тарчызіа Бертоне.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239