Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/03/13/764891_764895/
Дата раздрукоўкі: 06.06.2020 13:42
13.03.2015 21:27 Палітыка

Кантактная група па Украіне дамовілася аб палітычным этапе мірнага ўрэгулявання

Мінск, 13 сакавіка. На відэаканферэнцыі кантактнай групы па Украіне было дамоўлена аб пераходзе да палітычнага этапу ўрэгулявання канфлікту ў краіне. Пра гэта па тэлефоне паведаміў карэспандэнту ТАСС паўнамоцны прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін.

"Па выніках відэаканферэнцыі можна сказаць, што ёсць зрухі, — адзначыў Пушылін. — Ёсць разуменне таго, як рухацца далей, як верыфікаваць працэс спынення агню і адводу цяжкіх узбраенняў". Але самае галоўнае — дамовіліся аб пераходзе да палітычнага этапу ўрэгулявання". 

Пушылін асобна адзначыў выніковасць кантактаў. "На папярэдніх сустрэчах не атрымліваліся спробы нават паставіць палітычныя пытанні", — растлумачыў ён.

Падчас канферэнцыі, як паведаміў Пушылін, было дамоўлена аб тым, што "ў найбліжэйшыя дні АБСЕ падасць прапановы па колькасным і персанальным складзе тэматычных падгруп кантактнай групы для вырашэння палітычных пытанняў урэгулявання".

Ён не выключыў, што наступная сустрэча кантактнай групы можа адбыцца на наступным тыдні. "Але гэта залежыць ад вельмі шматлікіх момантаў", — адзначыў паўнамоцны прадстаўнік ДНР.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239