Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/03/18/765600_765601/
Дата раздрукоўкі: 06.06.2020 13:19
18.03.2015 09:31 Палітыка

Вызначэнне раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей з асобым парадкам самакіравання адкрывае шлях да свабодных выбараў і сведчыць пра адданасць Украіны мінскім дамоўленасцям, заяўляе МЗС краіны

Мінск, 18 сакавіка. Ухваленне парламентам 17 сакавіка пастановы пра вызначэнне асобых раёнаў, гарадоў і сельскіх населеных пунктаў Данецкай і Луганскай абласцей, дзе будзе прымяняцца асобы парадак мясцовага самакіравання, стала сведчаннем "адданасці Украіны мінскім дамоўленасцям і логіцы мірнага працэсу". Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС краіны, якая паступіла ў БелаПАН у ноч на 18 сакавіка.

"Рашэнні ўкраінскага парламента адкрываюць шлях да правядзення ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей свабодных і справядлівых выбараў у адпаведнасці з заканадаўствам Украіны і з абавязковым выкананнем стандартаў АБСЕ. Менавіта правядзенне выбараў з выкананнем гэтых патрабаванняў і адпаведная пазітыўная ацэнка з боку БДІПЧ АБСЕ з'яўляецца асноватворнай ідэяй мінскіх пагадненняў і неад'емным складальнікам стабілізацыі сітуацыі на ўкраінскім Данбасе", — падкрэсліваецца ў заяве.

Афіцыйны Кіеў адзначае, што "Расійская Федэрацыя і яе марыянеткі шляхам арганізацыі на Данбасе не прызнанага сусветнай супольнасцю выбарчага фарсу 2 лістапада 2014 года сарвалі рэалізацыю мінскіх дамоўленасцяў ад 5 і 19 верасня 2014 года і зрабілі немагчымым далейшае развіццё мірнага працэсу".

"Разам з усёй сусветнай супольнасцю" МЗС Украіны лічыць, што Расія "выкарыстоўвае гэты шанс для таго, каб звярнуць са шляху агрэсіі і тэрору і вярнуцца на шлях мірнага ўрэгулявання", а таксама "не будзе чыніць перашкод дэмакратычнаму волевыяўленню і будзе пазбягаць якіх-небудзь правакацый".

"Са свайго боку Украіна і надалей будзе нязменна прытрымлівацца духу і літары дамоўленасцяў, дасягнутых у Мінску ў верасні 2014 года і лютым 2015 года з мэтай вяртання на ўкраінскі Данбас міру і стабільнасці", — гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239