Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/03/31/768410_768411/
Дата раздрукоўкі: 06.06.2020 13:13
31.03.2015 21:13 Палітыка

Выкананне мінскіх дамоўленасцяў — адна з тэм аператыўнай нарады Пуціна з пастаяннымі членамі Савета бяспекі

Мінск, 31 сакавіка. "Стан спраў на паўднёвым усходзе Украіны" і "рэалізацыя мінскіх дамоўленасцяў" уключаныя ў парадак дня аператыўнай нарады з пастаяннымі членамі Савета бяспекі Расіі, якую праводзіць вечарам 31 сакавіка прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін.

Паводле звестак прэс-службы Крамля, сярод іншых абмяркоўваюцца таксама "актуальныя ўнутрырасійскія сацыяльна-эканамічныя пытанні".

У нарадзе бяруць удзел прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, спікеры абедзвюх палат Федэральнага сходу Валянціна Мацвіенка і Сяргей Нарышкін, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Іваноў і кіраўнікі сілавых ведамстваў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239