Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/04/03/769141_769145/
Дата раздрукоўкі: 22.01.2020 15:24
03.04.2015 20:29 Грамадства

У беларускіх праваахоўных органаў няма інфармацыі пра абвяшчэнне ў вышук былога начальніка ДАІ Кіева

Мінск, 3 красавіка. У беларускіх праваахоўных органаў няма інфармацыі пра абвяшчэнне Украінай у вышук былога начальніка ДАІ Кіева Мікалая Макаранкі.

Пра тое, што такая інфармацыя ад украінскага боку не паступала, БелаПАН паведамілі, у прыватнасці, у Генеральнай пракуратуры і Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Пра тое, што Макаранка падазраецца ў арганізацыі злачыннай групы і што ён "несанкцыянавана пакінуў тэрыторыю краіны ў напрамку Беларусі, адшукваецца для давання тлумачэнняў і прыняцця рашэнняў", паведаміў напярэдадні ў сацсетках міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў. Што значыць "у напрамку Беларусі", праз які пункт пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы Макаранка ўехаў (калі ўехаў) у Беларусь, кіраўнік МУС Украіны не паведаміў.

У пагранведамстве Беларусі БелаПАН заявілі, што на момант з'яўлення ў сетцы паведамленняў пра ўцёкі Макаранкі ніякай інфармацыі пра яго вышук ці неабходнасць затрымання з украінскага боку не было.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН